1 КУПЛЕТ:
Зямля бацькоў, мая зямля,
Азёр блакітных цішыня.
І таямнічы шэпт лясоў,
І сьмех дзіцячых галасоў.
Прахлада летніх навальніц,
Крышталь вады Тваіх крыніц
І сьпеў над рэчкай салаўя,
0 Беларусь мая.
2 КУПЛЕТ:
Далёка ты ад тых краёў,
Дзе з неба Бога Сын зыйшоў,
Па Палестыне Ён хадзіў
І Кроў там за цябе праліў.
У муках на крыжы вісеў
І ўперад праз вякі глядзеў,
І бачыў Беларусь маю
Сярод краін зямлі.
3 КУПЛЕТ:
Браты і сёстры ў Хрысце,
Дык будзем, як адзін, усе
3 малітвай край наш падымаць,
Да Бога зваць, да праўды зваць.
Давайце часам даражыць,
Хрысту нам трэба паслужыць,
А Ён паможа — веру я.
Прачнецця ўся зямля.