Беларускае Праслаўленьне

Зямля і неба

Словы і музыка: традыцыйныя

1 КУПЛЕТ:

Зямля і неба, зямля і неба радасна сьпяваюць.

Анёлы сьвету, анёлы сьвету дзіва, дзіва абвяшчаюць.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся,

     Анёлы сьпяваюць, пастушкі іграюць,

     Анёлы сьпяваюць, пастушкі іграюць,

     Дзіва, дзіва абвяшчаюць.

 

2 КУПЛЕТ:

У Бэтлееме, у Бэтлееме вясёла навіна.

Маці Марыя, маці Марыя нарадзіла сына.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

І мы Дзіцятку, і мы Дзіцятку Богу паклон дайма.

Хвалу на вышынях, хвалу на вышынях Яму засьпявайма!

 

ПРЫСЬПЕЎ.