Беларускае Праслаўленьне

Знайду надзею ў Хрысьце

In Christ alone

Сл. і муз.: Kaith Getty & Stuart Townend
Тэкст бел.: Вольга Дзіўнэль (Царква Ян Прадвесьнік)
Выканаўца: гурт Прадвесьнік
Альбом: Прагну славіць

1 КУПЛЕТ:

Знайду надзею у Хрысьце,

Ён – мая сіла, моц і сьпеў.

Ісус – пачатак усяго,

Ён – Валадар жыцьця майго.

 


ПРЫСЬПЕЎ:

     Ад паўнаты любові ў Ім

     Зямля і неба знойдуць мір.

     Мой супакой і паўната,

     У сэрцы маім любоў Хрыста!

 

2 КУПЛЕТ:

Ісус пакінуў трон Нябёс,

Каб чалавекам стаць, як мы.

Свой дар любові нам прынёс,

Праз Яго сьмерць мы збаўлены.

 


ПРЫСЬПЕЎ:

     Ісус, памёршы на крыжы,

     Навечна зьняў праклён граху.

     Ён волю выканаў Айца,

     Праз Яго сьмерць і я жыву.

 

 

3 КУПЛЕТ:

Два дні нябачны для вачэй,

Моц сьмерці зьнішчыў Ён сьвятлом.

На трэці дзень, як абяцаў,

Паводле Слова, Ён васкрос.

 


ПРЫСЬПЕЎ:

     Ён – пераможца на вякі

     Усіх грахоў і цёмных сіл.

     Таму я з Ім, Хрыстос ва мне,

     Дух мой крывёй Ён асьвяціў!

 
 

4 КУПЛЕТ:

Ад страху вольны і віны,

Я маю моц Хрыста ўнутры.

Ад нараджэньня да труны

Ён вызначае мне шляхі.

 


ПРЫСЬПЕЎ:

     Ні пекла моц, ні хітрасьць зла

     Нас не аддзеляць ад Хрыста.

     Пакуль ня вернецца Ён зноў,

     Мяне вядзе Яго любоў!