Зоркі далёка
Аўтар: Алеся Унукоўская
1 КУПЛЕТ:
Зоркі далёка, хмары далёка,
Сонца далёка, а Госпад блізка.
Мора глыбока, горы высока,
Зямля — яна нізка, а Госпад блізка.
ПРЫСЬПЕЎ:
Мы разам – я і Ён.
Мы разам – Ён і я.
Мы разам удваіх –
Я і Госпад усіх сьвятых.
2 КУПЛЕТ:
Лондан далёка, Парыж далёка,
Ню-Йорк, ох, далёка, а Госпад блізка.
Зіма або восень, вясна або лета,
Суха ці сьлізка, а Госпад блізка.
ПРЫСЬПЕЎ.