Беларускае Праслаўленьне

Жыве Беларусь

Cл.: Вадзім Калацэй, Уладзіслаў Калацэй, Павал Калацэй
Муз.: Павал Калацэй, Ільля Калацэй
Выканаўцы: Eвангеліна Калацэй, Піліп Дзмітрук, Багдан Гараеў,
Павал Калацэй, Ільля Калацэй, Вольга Калацэй

1 КУПЛЕТ

Свабодны мы народ,

У якога годнасьць ёсьць.

Шануем мы сваю зямлю

І сэрцаў прыгажосьць.

Так праўды прагнем мы

І душаў чысьціні.

Адзін за аднаго

І з Богам разам мы!

 

ПРЫСЬПЕЎ 1:

Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!

Адзіны дом, свабоды шлях яна.

У глыбінях сэрцаў

І ў вяках  

Жыве Беларусь!

 

2 КУПЛЕТ:

Мы ўсё перамаглі:

Навалы, боль і страх.

Крывёю змагароў паліты

Наш свабоды сьцяг.

Будуем мірны лёс

Мы на сваёй зямлі.

Адзін за аднаго

І з Богам разам мы!

 

ПРЫСЬПЕЎ 2:

Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!

Сьпявае гімн свабодная зямля

З агнём ў сэрцы і вачах.

Жыве Беларусь!

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: