Беларускае Праслаўленьне

TGD

TGD — адзін з найбольш знакамітых гуртоў праслаўленьня ў Польшчы. Іх назва расшыфроўваецца як «Трэцяя гадзіна дня», што адразу дае адсылку да гісторыі спасланьня Духа Сьвятога на апосталаў.

Гісторыя гурта пачынаецца ў 1982 годзе. Тады, пад кіраўніцтвам Януша Сэрлы з некалькіх гуртоў праслаўленьня быў утвораны хор. На працягу ўсяго часу свайго існаваньня ўдзельнікамі хору былі амаль 500 чалавек. TGD складаецца з вернікаў розных канфэсіяў, аб’яднаных мэтай несьці Эвангельле. Канцэрты гурта — гэта малітва «апранутая ў гукі», як кажуць лідары TGD.

 

TGD мае свой асаблівы музычны стыль, які ў свой час стаў чымсьці новым і супярэчлівым для музычных традыцый польскіх хрысьціянаў. Аднак паступова гурт займеў немалую папулярнасьць. Сёньня сьпевы TGD выконваюцца падчас набажэнстваў па ўсёй краіне.

Вынікам супольнай працы музыкаў зьяўляюцца 11 альбомаў, а таксама тэлевізійныя і радыё канцэрты. На дадзены момант гурт складаецца з хору, інструмэнтальнага ансамблю і групы салістаў. Рэпертуар абапіраецца на кампазыцыі дырыжора — Пятра Назарука.

Гурт надае шмат увагі дзецям. TGD мае сваю музычную школу, якая на дадзены момант прадстаўлена ў 8 найбуйнейшых гарадах Польшчы. Падчас штотыднёвых сустрэчаў дзеці вывучаюць новыя сьпевы і аранжыроўкі, падрыхтаваныя спэцыяльна для дзіцячага хору.

Заснавальнікі школкі TGD так акрэсьліваюць свае мэты:

Школка TGD ёсьць для нас месцам, дзе мы разьвіваемся вакальна і музычна, знаёмімся і сябруем, а таксама разам пазнаем моц Эвангельля і супольнай малітвы.

Каманда worship.by працуе над перакладамі сьпеваў TGD, а некаторыя з іх вы ўжо можаце знайсьці на сайце:

Горы

Мая свабода

Вось іду я

Сем дзён