The Salvation Poem
«Мы любім Ісуса больш за жыцьцё і перакананыя, што Ён — адзіная нашая надзея. Мы хочам, каб кожны меў магчымасьць ведаць і шанаваць Яго, як мы».
Так кажуць пра сябе ўдзельнікі праекту Salvation Poem (Сьпеў Збаўленьня)
Што гэта за праект і як ён працуе?
Усё пачалося са сьпева…

Аднойчы Мэцью Макферсан, заснавальнік праекта Salvation Poem, маліўся і прасіў Бога, каб Ён даў ідэю, якая б магла дапамагчы зьмяніць гэты сьвет. І Госпад даў ідэю напісаць малітву грэшніка, зьвершаваць яе і пакласьці на музыку, ды зрабіць так, каб гэты сьпеў сьпявалі па ўсім сьвеце. Мэцью напісаў такую малітву ў выглядзе простага, запамінальнага шасьцірадковага верша.
Ісус, памёр Ты на крыжы
І зноў уваскрос, каб я мог жыць.
Мяне прабач, мой грэх даруй,
Прыйдзі, мой Збаўца, Госпад мой.
Абнаві, зьмяні мяне,
Дапамажы жыць для Цябе.
«Вы прасьпяваеце гэты сьпеў, «Сьпеў Збаўленьня», любому дзіцяці, можа адзін-два-тры разы, і яны ўжо ведаюць яго на памяць», — кажа Мэцью.
І вось ужо сотні мільёнаў людзей ведаюць гэты сьпеў.
З моманту напісаньня верш быў перакладзены амаль на 100 моваў (у тым ліку і на беларускую) і даступны па ўсім сьвеце. Сьпеў нават быў уключаны ў канцы кожнага эпізоду мультсерыяла «Суперкніга», падрыхтаванага CBN, які даступны на больш як 20 мовах, і які распавядае пра тое, як дзеці трапляюць у мінулы час да біблейскіх гісторый.
Сёньня праект Salvation Poem працягвае «дзяліцца Ісусам са сьветам праз песьні і гісторыі», прапаноўваючы ўсе свае рэсурсы бясплатна. Яны перакладаюць верш на розныя мовы, а таксама распрацоўваюць фільм і відэагульню (New Believer Course).

«Мы імкнемся да Валадарства. Мы каманда, якая існуе, каб служыць Божаму Валадарству, безкаштоўна дапамагаючы людзям ведаць і любіць Ісуса. Мы робім усё магчымае, каб служыць і любіць адно аднаго».
Тэкст сьпева «Ісус, памёр Ты на крыжы»
Глядзіце таксама: но