Беларускае Праслаўленьне

Трымай, што маеш

Тримай, що маєш!

Сл. і муз.: Єлизавета Кравчук
Т.бел.: Дар'я Зубовіч (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
Па-беларуску выконвае: гурт Pradvesnik Kids (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Трымай, што маеш!

Хоць ты ўсяго ня бачыш, 

але вораг твой чувае!

Ён ходзіць ля цябе

нібыта леў і ўсё чакае, 

каб ты нарэшце страціў дар,

што праз Ісуса маеш!

А ты трывай на варце і пільнуй!

Трымай, што маеш,

Бо зранку і ўначы

За тваім сэрцам назіраюць,

Каб толькі зруйнаваць 

той дар, што праз Ісуса маеш!

Будзь моцным і маліся

Бо наперад не спазнаеш, 

Калі за намі прыйдзе Божы Сын.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Трымай, што маеш,

Аж да канца!

Трымай, што маеш

Да залатога вянка!

Трымай, што маеш

І вер у Айца!

Ты атрымаеш

Свой дар — жыцьцё ў вяках!

 

2 КУПЛЕТ:

Трымай, што маеш, 

Няхай цябе ў дарозе

Перашкоды не пужаюць.

Хто з Госпадам ідзе, 

таго бяда не напаткае. 

Бо ўсё, што страціш тут,

Там у нябёсах атрымаеш!

Што дадзена табе, ты не згубі!

Трымай, што маеш!

Хтось памнажае ўсе свае дары,

А хтось хавае.

На іншых не глядзі

І памятай, Каго чакаеш.

За ўсё, што Бог табе даверыў, 

Ён з цябе спытае! 

Што маеш, ты трымай і беражы!