Беларускае Праслаўленьне

Твой мір

Твій мир
Філіпянаў 3:4

Сл. і муз.: Влад
Т.бел.: Дар'я Зубовіч

КУПЛЕТ 1:

У сьвеце шуму і хаосу 

Пасярод болю і пакут,

Калі пытаньні ціснуць розум,

Заўжды ў Табе адказ знайду.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Куды б я не пайшоў,

Адчуваю ўсюды дотык Твой.

Што б я не рабіў, 

Ты заўжды са мной.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Твой мір па-над разуменьнем,

Яго не асягнуць нам да канца,

Толькі прыйшоўшы да Айца.

Адчуй на сабе Яго прысутнасьць, 

Усю веліч і магутнасьць, 

Як Ён любіць цябе.

 

 

КУПЛЕТ 2:

Мая скала, мая цвярдыня, 

Дапамога Ты мая.

Толькі ў Табе я маю сілу,

Не баюся я.

 

МОСТ:

Што ня бачыш ты, бачыць Ён.

Што ня чуеш ты,чуе Ён.

Бог ведае ўсё.

Ты страхі ўсе і грахі

Ля ног Яго пакладзі

І даверся Яму.