Беларускае Праслаўленьне

Ты – мой мір і спакой

It is well

Сл. і муз.: Horatio Spafford (1873) Philip P. Bliss (1876)
Т.бел.: Аляксей і Натальля Шэіны (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

КУПЛЕТ 1:

Калі Божы мір напаўняе мяне

Ці сэрца спавіта тугой,

Які б ні быў лёсхай надзея жыве.

Госпад мой, Ты заўсёды са мной.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Ты – мой мір, (Ты – мой мір) 

І спакой, (і спакой)

Госпад мой, Ты заўсёды са мной.

 

 

КУПЛЕТ 2:

Хоць шатан прыходзіць і рыкае, як леў,

Пануе няхай супакой,

Таму што Хрыстос кроў праліў за мяне.

Госпад мой, Ты заўсёды са мной.

 

 

КУПЛЕТ 3:

Што можа зраўняцца з любоўю Хрыста:

Быў укрыжаваны грэх мой.

Мой доўг заплаціў Божы Сын да канца.

Госпад мой, Ты заўсёды са мной.

 

 

КУПЛЕТ 4:

І нават калі ад раптоўнай бяды 

Сваёй не заслоніш рукой, 

То сьмерць не зашкодзіць, ў Табе я жывы.

Госпад мой, Ты заўсёды са мной.

 

 

КУПЛЕТ 5:

Наш Госпад, Цябе мы чакаем, прыйдзі!

Грэх зьнішчы ўладай Сваёй.

Іду я да неба, а не да труны.

Госпад мой, Ты заўсёды са мной.

 

 

КУПЛЕТ 6:

Настане той дзень, калі ўбачым Цябе

Ты згорнеш нябёсаў сувой. 

І прыйдзеш у славе, труба запяе

Госпад наш, будзем вечна з Табой!