КУПЛЕТ:
Далёка так сэрцам быў,
Але Ты знайшоў і мяне палюбіў.
Ня мог падумаць, што я адчую:
Любоў Твая — ўсё, што я патрабую.
ПРЫСЬПЕЎ:
Палюбіў так моцна Тваё сэрца.
Для былога больш ня маю месца.
Я Тваёю ласкай буду захапляцца.
МОСТ:
Ты збавіў мяне, Бог
Назаўжды цяпер я Твой.
РЭП:
Сваімі шляхамі блукаў у гэтым сьвеце.
Цяпер усе вызнаньні лічу я за сьмецьце.
Гэта ня проста вызнаньне — гэта перакананьне!
Славіць Хрыста – майго сэрца жаданьне.
Я быў небясьпечны, быў недарэчны,
Але Твая любоў апынулася вечнай.
Я спакойна йду, мне ня трэба больш бегчы.
Хочацца зноў аднаўляць ту сустрэчу.
Хачу я спытацца: што ёсць Твая ласка?
Дапамагла мне з цемры падняцца
За мяне прамаўляе Цудны Дарадца
Ад граху і праклёну ратуе мой Збаўца.
У Тваёй ласцы, мой Бог, я маю патрэбу,
Хачу быць пасаджаны ў добрую глебу.
Зрабі ўнутры мяне вольнае сэрца.
Вось сапраўднае шчасце — гэта мне не здаецца!