Ты знаеш, Божа, мае жаданні,
Малітву чуеш Ты маю;
Мае трывогі, мае блуканьні,
Перад Табою не таю.
Ты знаеш, Божа, што не шукаю
Багацьця й пахвалы зямной;
Ці на чужыне ці ў родным краю
Я прагну быць Тваім слугой.
На сэрцы цяжка, ня раз я плачу,
Каб мог, кудысь бы паляцеў;
Я адзінокі, цярплю няўдачы,
Змаўкае мой вясёлы сьпеў.
Ніхто ня знае, ніхто ня скажа,
Чаму падчас валюся з ног.
І хто пацешыць, і хто разважыць,
Калі на сэрца камень лёг.
Каб сэрца роспач не паланіла,
Трымай мяне Сваёй рукой,
Бо трачу веру, бо слабне сіла,
А шлях далёкі прада мной.