КУПЛЕТ 1:
Ты знайшоў мяне ў цемры,
Там дзе жыў я ў граху.
Паказаў Сваю любоў мне,
Сваёй ласкі глыбіню.
Ты адкрыў мне вочы Божа,
На той стан у якім я быў.
Да крыжа прывёў Галгофы
Ды крывёй Хрыста абмыў.
ПРЫСЬПЕЎ:
Дараваў грахі адразу,
Што ў душы сваёй насіў.
Узамен Ты даў мне сьвятасьць
Сьмерцю, што Хрыстос здабыў
КУПЛЕТ 2:
Вечна будуць мае вусны
Уcхваляць Цябе, Хрыстос.
За ахвяру на Галгофе,
Што за грэшнікаў прынёс.
Я схілюся сэрцам нізка,
Толькі прад Табой адным
За ўсё тое, чым навекі
Ты мяне дабраславіў.
ПРЫСЬПЕЎ:
Дараваў грахі адразу,
Што ў душы сваёй насіў.
Узамен Ты даў мне сьвятасьць,
Каб з Табой навекі быў.