Беларускае Праслаўленьне

Убачу Бога

Узрю Бога

Ёў 19:25

Сл. і муз.: СКИНИЯ//WORSHIP
Т.бел.: Надзея Кім

КУПЛЕТ:

Дай мне бачыць Тваю славу

У тым, што мінула ды пакінула шнары. 

Дай мне бачыць Тваю ласку

Нават калі не даеш Ты адказу.

 

Дай мне бачыць Тваю літасць,

Калі з-пад ног сыходзіць зямля.

Дай мне бачыць Цябе моцным,

У час, калі знемагаю я.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

У целе маім я ўбачу Бога.

Сваімі вачыма ўбачу, не вачыма другога. 

І плавіцца сэрца ўнутры: 

Я знаю, мой Збавіцель жывы!

  

МОСТ:

Хрыстос ўва мне – абяцанне славы,

Залаты вянок будзе замест праху.