КУПЛЕТ 1:
О ласкі дар, Ісус – Адзіны Збаўца.
І што яшчэ ў Нябёсаў мне прасіць.
Ён – мая моц, свабоды й шчасьця даўца,
Сьвятло і мір, любові дар сьвяты.
ПРЫСЬПЕЎ 1:
На тым стаю, Хрыстос – мая надзея!
Бо жыцьцё, Ісусе, у Табе!
Cа мной ласка Твая, я пяю: “Алелюя!”
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.
КУПЛЕТ 2:
Ня страшна мне сярод начное цемры,
Бо Збаўца мой вядзе мяне заўжды.
Хоць я слабы, пайду далей у веры,
Што моц Сваю, мне зьявіць Бог Сьвяты.
ПРЫСЬПЕЎ 2:
На тым стаю: мой Пастыр абароніць,
І праз цень сьмяротны правядзе.
Ноч як сон праміне, Ён адновіць мяне.
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.
КУПЛЕТ 3:
Ня страшны лёс, бо грэх мой дараваны,
І пэўны я, што плян ёсьць для мяне,
Бо за мяне Ісус быў катаваны,
І уваскрос, каб даць жыцьцё і мне.
ПРЫСЬПЕЎ 3:
На тым стаю: Ён грэху пераможца,
Да Яго малітвы ўсе мае.
Ланцугі з мяне зьняў, я пяю: “Вольны я!”.
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.
КУПЛЕТ 4:
Я больш і больш ісьці за Ім жадаю,
Ісус дамоў прывесьці абяцаў.
І дзень пры дні мяне Ён абнаўляе,
Каб я ў канцы прад тронам Божым стаў.
ПРЫСЬПЕЎ 4:
На тым стаю: Хрыстос – мая надзея!
Чэсьць Яму і славу аддаем.
Калі скончу свой бег, скажуць вусны мае:
Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.