Беларускае Праслаўленьне

Вераю

Сл. і муз.: Ірына Каваленка

КУПЛЕТ:

Неба кранае душу:

Слова зернем упала ў глебу. 

Хлеба, душа прагне хлеба,

Просіць дажджу і сьвятла

замест лютае сьцюжы. 

 

ПРЫСЬПЕЎ 1

Вераю схілі калені ў цішыні;

Вераю да Бога вочы ўзнімі;

Вераю пачуй, што любіць цябе Бог, 

Больш не ўспомніць правіны твае вераю. 

Вераю…    Вераю… 

 

 

КУПЛЕТ:

Схілы сыходзяць з месца, 

Хвалі змяняюцца поўным штылем…

Сіла, вялікая сіла

Ёсць у тым слове, што верай жывою завецца!

 

(Верай!)

 

 

ПРЫСЬПЕЎ 2:

Вераю вядзі праз мора, як Майсей;

Вераю прасі, як той, хто леваруч вісеў;

Вераю чакай дзіця, як Аўраам, 

Здзейсніцца слова ў жыцці тваім вераю

Вераю… Вераю…

 

ПРЫСЬПЕЎ

Вераю схілі калені ў цішыні,

Вераю да Бога вочы ўзнімі,

Вераю разгледзь дарогу, дзе твой Бог

Хоча вясці за Сабой цябе вераю. 

Вераю.