Беларускае Праслаўленьне

Вера творыць цуды

Wiara czyni cuda

Сл. і муз.: Piotr Nazaruk
Т.бел.: Дар'я Зубовіч

1 КУПЛЕТ:

Хоць пытаньні маю, ня стану варажыць.

Прагнозы задыяку ня могуць не сьмяшыць.

Калі гляну ў неба, што мне да зьбегу зор,

Бо вышэй над імі ёсьць лепшы з гарадоў,

А ў ім Валадар часоў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Ва ўсім Госпаду давяраць я буду.

Заўжды веру я: вера творыць цуды.

Ва ўсім Госпаду давяраць я буду.

Павер, як і я: вера творыць цуды.

 

2 КУПЛЕТ:

Выйграць ў латарэю жыцьцё ты не спрабуй

Ды і амулеты прыносяць шчасьця нуль.

Ня стукаю па дрэве, раблю я іншы знак:

Узношу рукі ў неба, бо ведаю, што там

Той, Хто дапаможа нам.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Ва ўсім Госпаду давяраць я буду.

Заўжды веру я: вера творыць цуды.

Ва ўсім Госпаду давяраць я буду.

Павер, як і я: вера творыць цуды.

 

МОСТ:

За даляглядам звыклым я ўбачу дарогу.

Там, дзе ўжо сіл маіх няма, даверуся Богу.

 

3 КУПЛЕТ:

Часам цяжка верыць, цяжэй бяз веры жыць.

Сваю ўсе праўду маюць, як гэта можа быць?

Адна ёсьць толькі вера. Адзін ёсьць толькі Бог.

На шляху шмат знакаў, аднак адзін той шлях.

На шляху Шмат знакаў, але ня шмат дарог.