Беларускае Праслаўленьне

You Are My Hiding Place

Ці адчувалі вы калі-небудзь сілу музыкі, якая можа злучыць вас з нечым большым, чым вы самі?

Майкл Леднэр, аўтар сьпева «You Are My Hiding Place» («Мой Бог – Скала мая»), зьяўляецца пастарам царквы, лідарам харавога служэньня для падлеткаў. Майкл заўсёды піша песьні. Гэта адзін са спосабаў, у які ён камунікуе з Богам, і гэта той спосаб, якім ён пасьвіць людзей… праз сваю музыку. Сам ён кажа, што гэта ягоная музыка пасьвіць сэрцы.

Майкл Леднэр перажываў цяжкі момант у сваім жыцьці. Першая жонка (яны ажаніліся адразу пасьля школы, не будучы ў царкве) пакінула яго. Яму тады было 28 гадоў.

Седзячы на сваім ложку, з гітарай на каленях і Бібліяй, разгорнутай на Псальмах, побач, ён шукаў, пра што б засьпяваць. Ён прачытаў Псальм 32:7: «Ты — заслона мая!». Потым ён узгадаў фразу з Псальма 56:12 «На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца». Гэтага было дастаткова, каб ён пачаў пісаць новы сьпеў… гэты сьпеў.

Аднак пасьля таго, як сьпеў быў скончаны, ён задумаўся. Ці не занадта слаба і нясьмела для хрысьціяніна, зусім не па-мужчынску гучаць гэтыя словы: «баяцца», «хавацца», «слабы»! Потым ён узгадаў, што такія людзі, як Давід, Майсей і Павал, усе казалі пра тое, што хаваліся, баяліся і былі слабымі… і яны былі сапраўднымі мужчынамі. Паступова, перабіраючы свае эмоцыі, ён зразумеў, што яго сьпеў вучыць яго самаго быць сапраўды мужным і нават проста быць чалавекам.

У рэшце рэшт, апостал Павал казаў нам, што сіла Бога ўдасканальваецца ў нашай слабасьці, што як толькі мы разумеем, наколькі мы насамрэч слабыя, тады мы гатовыя прыняць, наколькі моцны Бог і што Ён можа зрабіць для нас.

А пакуль мы спрабуем рабіць што-небудзь самастойна, мы застанемся слабымі…

Праз дзевяць месяцаў Майкл падзяліўся гэтым сьпевам з групай, з якой служыў у кібуцы (супольным паселішчы) у Ізраілі. Гэтыя сябры ўзялі сьпеў з сабой у Каліфорнію, і пасля таго, як яна была прасьпяваная там, з Майклам зьвязаліся з Maranantha! Musiс, якая хацела запісаць «You Are My Hiding Place» у сваім наступным альбоме (Praise 6, 1981).

Так сьпеў атрымаў сусьветную вядомасьць.

Словы гэтага сьпева абвяшчаюць універсальную праўду — калі на нас налятаюць буры жыцьця, мы шукаем прытулку ў чымсьці… ці кімсьці. Схавацца ў Ісусе — самае бясьпечнае месца, і калі мы глядзім на Яго, Ён заўсёды побач.

Тэкст сьпева «Мой Бог — Скала мая»

Глядзіце таксама: