Беларускае Праслаўленьне

Жніва зямнога прыходзіць час

Коли приходять земні жнива

Т.бел.: Дар'я Зубовіч (Царква "Ян Прадвесьнік")

1 КУПЕТ: 

Жніва зямнога прыходзіць час,

На сэрцы радасьць расьце ў нас.

Калі у доме хлеб на стале,

Тады ад шчасьця душа пяе.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Ці будзе радасьць табе, калі

Пачне жаць ніву жнец незямны?

Ці ёсьць надзея, што ў сноп сьвяты

Па волі Божай патрапіш ты?

 

2 КУПЕТ: 

Нам Госпад міласьць Сваю дае,

І сонца ласкі для нас ўстае.

Даў дзень пагодны, і дождж праліў, 

Каб узрастаў хлеб нам на зямлі.

 

3 КУПЕТ: 

Жыцьця зямнога мінаюць дні,

Згасаюць ціха нібы агні.

Сыходзіць лета, і настае

Жніва сьвятога шчасьлівы дзень.