КУПЛЕТ 1:
Зьведаў я сьвет:
Знайшоў толькі марнасьць
Словаў пустых
Ды скарбаў людзкіх.
Гэта ўсё праміне.
Але Ты прыйшоў,
Вярнуў мне надзею,
Спатоліць усе
Жаданьні мае
Ў любові Тваёй.
ПРЫСЬПЕЎ:
Што быць можа лепш за Цябе?Што быць можа лепш за Цябе?
О мой Госпад, няма лепшага за Цябе!
КУПЛЕТ 2:
Я не баюся
Зьявіць сваю слабасьць.
Хібы мае
Ты бачыш усе
І сябрам завеш.
Бо Госпад вышыняў
Ёсьць Богам далінаў.
Няма на зямлі
Месца, дзе б не знайшлі
Ласка й міласьць Твае.
ПРЫСЬПЕЎ.
МОСТ:
Ты зьмяніў сум на танец.
З пылу скарб Ты ствараеш.
Грэшным даў другі шанец.
Ты адзіны можаш усё!
З костак войска ўзьнімаеш.
Паўстае сад з руінаў.
Ў моры шлях пракладаеш.
Ты адзіны можаш усё!