Great Is Thy Faithfulness
Словы многіх найбольш улюбёных гімнаў нараджаюцца з перажываньняў, якія зьмяняюць жыцьцё. Але некаторыя шэдэўры ўзьнікаюць сярод будзённай руціны. Так зьявіўся гімн Great Is Thy Faithfulness (Вернасьць вялікая).
Што магло натхніць непрыкметнага школьнага настаўніка, які ў выніку складаных жыцьцёвых абставінаў стаўся надзвычай пладавітым паэтам?
Якім чынам сьпеў стаў такім вядомым?
Аўтар словаў Томас Чышолм (Thomas Obadiah Chisholm) нарадзіўся ў 1866 годзе ў беднай сям’і ў штаце Кентукі. Хоць сам ён атрымаў толькі пачатковую адукацыю, але ў 16 год стаў школьным настаўнікам. Праз 6 гадоў Томас прыйшоў да Бога, і праз нейкі час стаў пастарам. Аднак з-за слабага здароўя вельмі хутка яму давялося пакінуць служэньне. Ён пераехаў у штат Індыяна і пачаў працаваць страхавым агентам.
Жыцьцёвыя абставіны не зламалі Чышолма, які імкнуўся за ўсё быць удзячным Богу. На працягу жыцьця ён напісаў больш за 1200 вершаў.
Аднойчы, выбраўшы некалькі сваіх твораў, паэт даслаў іх сябру-музыку Ўільяму Раньяну, які працаваў у Біблейскім інстытуце Мудзі. Пазьней музыка пісаў, што верш Great Is Thy Faithfulness настолькі крануў яго, што яму давялося шмат маліцца, каб музыка змагла адпавядаць словам.
Сьпеў быў папулярны ў інстытуце Мудзі і некалькіх цэрквах. Аднак сусьветную вядомасьць Great Is Thy Faithfulness набыў дзякуючы служэньню Біллі Грэма, які актыўна выкарыстоўваў яго ў сваіх эвангелізацыйных паездках.
Гэты сьпеў – разважаньне над словамі з Кнігі Плачу Ярэміі 3:23 “невычарпальная ласка Ягоная. Яна абнаўляецца кожнае раніцы; вялікая вернасьць Твая!”
І гэта сапраўды так!
Тэкст сьпева: «Вернасьць вялікая»