O Come All Ye Faithful
Ці ведалі вы, што ўсім вядомы калядны сьпеў “Adeste fideles” альбо “O Come All Ye Faithful” (“Прыйдзіце пакланіцца”) быў напісаны зусім невядомым у свой час чалавекам?
Найстарэйшыя рукапісы гэтага сьпеву 1743 ці 1744 гг. належаць пяру Джона Фрэнсіса Ўэйда (John Francis Wade), ангельскага музыканта, які жыў у Паўночнай Францыі і зарабляў на жыцьцё тым, што перапісваў грыгарыянскія харалы ды іншыя ноты. Менавіта з-за гэтага яго занятку доўгі час лічылася, што і гэты сьпеў ён скапіяваў з нейкага больш старажытнага дакумэнта. Аўтарства ж прыпісвалі розным вядомым асобам, напрыклад, сьвятому Бонавентуры. Але пазьней дасьледчыкі ўсё ж сышліся на тым, што менавіта Ўэйд і напісаў лацінскі тэкст і музыку “Adeste fideles”.
Вось так адзін сьпеў, што не губляе папулярнасьці амаль тры стагодзьдзі, праславіў імя нічым не прыкметнага музыкі-перапісчыка.
Атрымаецца і ў вас! 🙂
Тэкст сьпева: «Прыйдзіце пакланіцца»
Глядзіце таксама: «Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль»