O come, O come, Emmanuel
Ці ведалі вы, што сьпеў “Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль” («O come, O come, Emmanuel») мае самую старажытную гісторыю з усіх гімнаў, што мы сёньня сьпяваем?
Гэтая гісторыя пачалася яшчэ да ІХ ст. Тэкст быў напісаны на лаціне і складаўся з сямі слупкоў па чатыры радкі кожны. Гэта была вершаваная вэрсія так званых антыфонаў “Veni, veni Emmanuel!”, што распавядалі гісторыю чаканьня Мэсіі ізраільскім народам аж да прыходу Хрыста.
На працягу наступных стагодзьдзяў зьмянялася манэра выкананьня адпаведна адаптаваўся й тэкст. Апошняе грунтоўнае зьмяненьне сьпеў перажыў у XVII ст., калі “згубіліся” два слупкі і зьявіўся двухрадковы рэфрэн напрыканцы кожнага слупка.
Новае нараджэньне гімн перажыў ужо ў ХІХ ст., калі яго знайшоў Джон Мэйсан Ніл, таленавіты студэнт Кэмбрыджскага унівэрсытэту і перакананы эвангельскі вернік, які валодаў 20-цю мовамі. Ён пераклаў тэкст на ангельскую мову…
Што ж з музыкай? Ці яна таксама настолькі ж старажытная?
Невядома дакладна, якой была арыгінальная мэлёдыя. Але ў ХІХ ст. у выданьні Hymnal Noted да ангельскага перакладу Ніла была дапасаваная вядомая мэлёдыя з такой самай назвай “Veni Emmanuel”, самы старажытны рукапіс якой датуецца XV ст.
Сьпеў, якому больш за 1000 гадоў і сёньня кранае да дрыжыкаў.
Ня верыце? Паслухайце…
Тэкст сьпева: «Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль»
Глядзіце таксама: «Малое месца Бэтлеем»