Беларускае Праслаўленьне

Sing Hallelujah To The Lord

Ці пісалі вы калісьці сьпевы ў душы?

Не ў душЫ, як вы, мабыць, падумалі, а непасрэдна ў дУшы 🙂

Менавіта так нарадзіўся сьпеў Sing Hallelujah To The Lord (Алелюя! Госпаду сьпявай), які стаўся неафіцыйным гімнам мільённых пратэстаў у Ганконгу з 2019 году па сёньняшні дзень.

Што гэта была за гісторыя?

Сьпеў быў напісаны у 1974 годзе жыхаркай штату Індыяна Ліндай Стассэн. Мэлёдыя прыйшла ёй у галаву, калі жанчына прымала душ.

Sing Hallelujah to the Lord быў запісаны царкоўным гуртом The Maranatha Singers у 1976 годзе. Ён стаў вельмі папулярным ня толькі ў Злучаных штатах, але і ва ўсім сьвеце для Пасхальных служэньняў. Быў перакладзены на шматлікія мовы, ў тым ліку і на беларускую.

А ў 2019 годзе гэты сьпеў стаў гімнам мільённых акцыяў пратэсту ў Ганконгу. Апошнія былі зьвязаныя з распрацоўкай новым урадам законапраекту, які ў будычым мог дазволіць ураду Кітая ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтага аўтаномнага раёну.

Хрысьціянскія супольнасьці ад пачатку падтрымлівалі пратэстоўцаў, і менавіта таму ў шэрагах апошніх увесь час гучалі хрысьціянскія сьпевы.

Але сапраўдным гімнам як для хрысьціянаў, так і нехрысьціянаў стаў “Алелюя! Госпаду сьпявай”.

Тэкст сьпева: «Алелюя! Госпаду сьпявай»

Глядзіце таксама: «Божа, бліжэй да Цябе»