Беларускае Праслаўленьне

Via Dolorosa

Сёньня, у Вялікую Пятніцу, мы ўзгадваем Крыжовы шлях Ісуса Хрыста.

Шлях на Галгофу, які завецца Via Dolorosa “шлях пакутаў”.

Таму менавіта сёньня ў традыцыйнай рубрыцы #гісторыясьпева мы ўзгадваем сьпеў Via Dolorosa. Сьпеў, які не пакіне абыякавым. Словы яго адбіваюцца ў самым сэрцы.

Сьпеў быў напісаны ў 1983 годзе Білам Спрагам і Нільсам Борапам (Billy Sprague & Niles Borop). Аднак сусьветную вядомасьць набыў праз творчасьць папулярнай сьпявачкі Сэндзі Пэцьці (Sandi Patti), якая так казала пра яго ў інтэрв’ю CCM Magazine, дзе прадстаўляліся 100 найлепшых сьпеваў хрысьціянскай музыкі:

«Я думаю, што задача любога аўтара заўсёды знайсьці спосаб расказаць тую ж гісторыю па-новаму. Калі я сутыкнулася з «Via Dolorosa», мне проста “зьнесла галаву”, таму што тут аўтар менавіта гэта і зрабіў. Ён распавёў гісторыю, але ў новы, сьвежы і неверагодна мастацкі спосаб».

Дэвіз жа самаго аўтара, Біла Спрага:

Узрастай з Ісусам!

У сваім жыцьці ён перажыў шмат цяжкіх духоўных выпрабаваньняў, адным зь якіх была сьмерць ягонай нявесты, што загінула ў аўтакатастрофе. Білі казаў пасьля, што яго сэрца зажыла «праз многія добрыя ўчынкі і дзеяньне Сьвятога Духа«. Гэтая трагедыя шмат што зьмяніла ў яго духоўным жыцьці і шмат чаму навучыла. Гэтым досьведам ён і дзеліцца ў сваіх творах.

Шмат гадоў Біл Спраг кіраваў рознымі музычнымі служэньнямі і сёньня нясе пастарскае служэньне для лідэраў і каманд праслаўленьня.

Сьпеў Via Dolorosa правядзе вас па тым шляху пакутаў, якім ішоў Ісус Хрыстос, каб быць пакараным і зьняважаным, каб стацца Збаўленьнем для ўсіх нас.

Тэкст сьпева: «Віа Далароса»

Глядзіце таксама: «Прад тронам Божым»