Беларускае Праслаўленьне

Прад тронам Божым

Гэтая гісторыя пра неверагодна ўзьнёслы гімн, які быў напісаны ў сярэдзіне 19 стагодзьдзя, але амаль 100 гадоў быў у забыцьці.

Гэта гісторыя мэлёдыі, што вярнула гімн да жыцьця і дапамагла яму набыць папулярнасьць.

Як жа ўсё гэта было, чытай далей.

Верш напісала Чэрыці Лее Сміт пазьней Бэнкрафт (Charitie L. Smith later Bancroft), таленавітая паэтка з Ірляндыі. Ён зьявіўся ў 1863 годзе пад назвай “Адвакат”. Галоўнай ідэяй верша было паказаць Хрыста як Адваката – Заступніка перад Богам за ўсіх грэшнікаў. 

Цікава, што твор цалкам – практычна кожны радок – разбіраецца на цытаты з Бібліі (як Новага, так і Старога Запаветаў). 

Верш гэты вельмі глыбокі і быў надзвычай папулярным яшчэ ў 1870-х гадах. Друкаваўся ў розных выданьнях пад рознымі назвамі, праўда бяз музыкі. А пасьля пра яго проста забылі. 

Аж да 1970-х гадоў, калі верш быў зьмешчаны ў хрысьціянскія сьпеўнікі і пачаў выконвацца пад традыцыйную мэлёдыю кшталту Sweet Hour of Prayer (Салодкі час малітвы).

Адкуль жа музыка, якую мы чуем сёньня?

Шмат хто з нас, верагодна, памылкова лічыў, што і яна напісаная была прыблізна ў той самы час, што і тэкст, калі не раней. Аднак мэлёдыя, якую мы слухаем і сьпяваем цяпер, узьнікла зусім нядаўна, у 1997 годзе. 

Вы ведалі гэта?

Гэты факт хіба што можна залічыць у камплімэнт для Vikki Cook, што стварыла яе. Такім чынам можна сказаць, што гэты сьпеў адначасова і стары клясычны і дастаткова сучасны. 

Тэкст сьпева: «Прад тронам Божым»