What a Child is this?
Прыгадаем адну доўгую і пакручастую гісторыю чарговага Каляднага гімна.
Як гэта часам здараецца, мэлёдыя і тэкст вядомага і ўлюбёнага многімі сьпева “What a Child is this?” (“Што за Дзіця?”) сустрэліся на паперы ажно праз чатыры стагоддзі. Як жа гэта адбылося?
Тэкст напісаў у 1865 г. Ўільям Чатэртан Дыкс, які лічыцца адным з найлепшых аўтараў гімнаў. Яму было тады 29 гадоў і ён злёг на некалькі месяцаў з цяжкой хваробай. Але менавіта ў той час Дыкс перажыў па ягоных словах сапраўдную сустрэчу з Богам і напісаў некалькі найбольш вядомых гімнаў.
А вось мэлёдыя гэтага сьпеву вядомая пад назвай “Greensleeves” яшчэ ў публікацыях XVI ст., была створаная, верагодна, яшчэ ў XV ст. Прыгожы напеў невядомага аўтара быў настолькі папулярным, што многія сьпевакі і памфлетысты клалі на яго свае тэксты.
Сустрэліся тэкст і музыка ў публікацыі “Christmas Carols Old and New” 1871 г., дзякуючы верагодней за ўсё кампазытару Джону Стэйнэру, які займаўся ўкладаньнем гэтага выданьня.
Тэкст сьпева: «Анёл ад Бога Габрыэль»
Глядзіце таксама: «Прыйдзіце пакланіцца»