It is well
Гэты сусьветна вядомы сьпеў (апублікаваны ў 1876) напісаў Гарацыа Спэфард. Гэты чалавек ня меў наўпроставага дычыненьня ні да ліаратуры, ні да музыкі. Затое ён быў выбітным і запатрабаваным юрыстам нацыянальнага і міжнароднага права, як прафэсар медыцынскай юрыспрудэнцыі выкладаў у Ліндзкім унівэрсытэце, валодаў значнай нерухомасьцю, быў апекуном і мецэнатам прэсьбітэрыянскага тэалягічнага каледжа ў Нордуэсьце, а таксама быў настаўнікам нядзельнай школы.
Спэфард быў цалкам пасьпяховым і пабожным чалавекам, меў жонку і чатырох дачок. Але напрацягу некалькіх гадоў Гарацыя перажыў чараду выпрабаваньняў, параўнальных з пакутамі Ёва, апісанымі ў Бібліі. Спачатку яны праз Вялікі пажар у Чыкага згубілі большую частку маёмасьці.
Крыху пазьней Спэфарды вырашылі зладзіць паездку па Эўропе. Аднак якраз перад ад’ездам у Гарацыя зьявіліся неадкладныя справы (нехта хацеў набыць частку ягоных “пагарэлых” земляў) і ён, даручыўшы жонку і дачок гувэрнандцы і групе французкіх пастароў, што вярталіся дадому, выправіў сям’ю ўперад на караблі Віль дю Гаўр.
Аднак іх чакала страшная трагедыя.
У Атлянтычным акіяне карабель сутыкнуўся з шатляндзкім суднам, атрымаў вялікую прабоіну і затануў праз 12 хвілінаў пасьля сутыкненьня. Большая частка пасажыраў і каманды загінула, у тым ліку і ўсе чатыры маленькія дочкі Спэфардаў, дзьве старэйшыя з якіх да канца трывалі малітве і славілі Бога. Цудам ацалелая жонка Анна тэлеграфавала мужу:
“Уратавалася адна… Што мне цяпер рабіць…”
Гарацыя пасьпяшаўся за жонкай. Па дарозе яму паказалі месца трагедыі, але Спэфард адчуў супакой звыш і сказаў, што няма патрэбы шукаць іх там, бо яны ў бясьпецы там, дзе і ён у свой час спадзяецца быць.
Спэфарды суцешыліся ў Госпадзе. Анна ж пісала пазьней:
“Як я ўдзячная, што іх маленькія жыцьці былі так рана прысвечаныя свайму Настаўніку. Цяпер Ён паклікаў іх да Сябе… Калі б я раней ня мела веры, то цяпер у мяне ёсьць важкія доказы. Нас так падтрымлівалі, так суцяшалі. Бог паслаў мір у нашыя сэрцы. Ён адказаў на нашыя малітвы. Хай будзе Яго воля.”
Троху пазьней Гарацыя напісаў словы гімна It is well with my soul. Музыку да іх напісаў Філіп Пол Блісс.
Пасьля ўсяго ў сям’і Спэфард нарадзіліся яшчэ дзьве дачкі.
“Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць. Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора, хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго.” Псальмы 46:2-4
Тэкст сьпева «Я заўжды ў Гасподніх руках»