Філ Уікхэм
Шлях да служэньня Філа Ўікхэма пачаўся ў 19 гадоў са спробы стварыць музычны гурт. Першы іх выступ быў сарваны праз моцную залеву, а тады сярод вялікага намёту без электрычнасьці Філ проста пачаў сьпяваць свой улюбёны сьпеў праслаўленьня. Людзі пачалі далучацца да яго. Пасьля ўключэньня электрычнасьці канцэрт пераўтварыўся ў спантанны вечар хвалы. Па заканчэньні мерапрыемства, Філ адчуў Божы заклік весьці людзей у праслаўленьні.
Першы альбом названы імем сьпевака пабачыў сьвет у 2006 годзе. У 2007 годзе выходзіць альбом «Cannons», які быў натхнёны кнігай «Падарожжа «Заваёўніка «Сьвітанку» Клайва Льюіса. «Альбом пра тое, як сусьвет перапоўнены ўзвялічваньнем Бога, і мы далучаемся да гэтага сьпеву».
https://youtu.be/e0YiRav-Gn4?si=_YYUHGKm2B9O78L4
Уікхэм працягваў ствараць сьпевы, якія ўзначальвалі чарты, такія як «This Is Amazing Grace» і «At Your Name (Yahweh Yahweh)». Яго студыйны альбом «Living Hope» складаецца са сьпеваў для царквы, сьпеваў, натхнёных царквой, і сьпеваў, напісаных разам з іншымі людзьмі ў царкве.
Пэўны час Уікхэм працаваў у Harvest Christian Fellowship у Рыверсайдзе, штат Каліфорнія, дзе вёў праслаўленьне падчас набажэнстваў. У гэты час сьвет пабачыў альбом «Great Things». «Так шмат сьпеваў у альбоме нарадзіліся праз жаданьне адпавядаць таму, што Бог робіць у канкрэтнай супольнасьці», — кажа Уікхэм. «Мы перайшлі ад сьпеваў, напісаных як маё ўласнае асабістае выказваньне, да сьпеваў, напісаных, каб выказаць перажываньне маёй мясцовай царквы — даць новыя мэлёдыі і словы, якія адпавядаюць таму, што Бог робіць там».
https://youtu.be/qCoUmdSnFxI?si=seJzY8HDmQm1Eshx
«Living Hope» былі напісаны, каб засяродзіць увагу на гісторыі Эвангельля. У супрацы з Браянам Джонсанам з Bethel Music, Уікхэм меў выразную мэту: «Я хацеў напісаць сьпеў, якая б ад пачатку да канца ўтрымліваў праўду Эвангельля». Уікхэм і Джонсан напісалі сьпеў праз тэкставыя паведамленьні, адпраўляючы адзін аднаму тэксты і галасавыя, у выніку чаго атрымаўся сапраўдны гімн пакланеньня. Акрамя Браяна Джонсана, сярод іншых суаўтараў і супрацоўнікаў — Крыс Томлін, Мак Брок, Крысьціян Стэнфіл і Ёнас Майрын. Пастар Уікхэма, Грэг Лоры, таксама адыграў сваю ролю ў супрацоўніцтве, папрасіўшы яго напісаць тое, што пазьней стане «Revive Us Again» — сьпеў, які каманда праслаўлення сьпявае падчас свайго штогадовага мерапрыемства Harvest Crusade.
Тэкст сьпева «Малое месца Бэтлеем»
Глядзіце таксама:
