Беларускае Праслаўленьне

Maverick City Music

Maverick City Music — лэйбл, які вылучаецца сярод іншых сваім падыходам да арганізацыі праслаўленьня і своеасаблівым стылем выкананьня.
Maverick City Music — супольнасьць, якая яднае больш за 100 хрысьціянскіх
выканаўцаў і кампазытараў. Яны зьяўляюцца афіцыйна зарэгістраваным лэйблам гуказапісу. 

Maverick City Music быў заснаваны ў 2018 годзе Норманам Гіямі і Джонатанам Джэям у горадзе Атлянта. Было створана 17 гурткоў, дзе маглі зьбірацца творчыя людзі і аб’ядноўваць свае вакальныя, інструмэнтальныя здольнасьці і паэтычны талент дзеля стварэньня сьпеваў. Таксама яны супрацоўнічаюць з рознымі выканаўцамі, у тым ліку музыкамі з Bethel music і Elevation Worship. Менавіта ў супрацы з апошнімі выявіўся вакальны талент Брэндана Лэйка у сьпеве «Talking to Jesus». Артыкул пра Брэндана вы можаце знайсці тут.

«Maverick City пачынаўся з мары вызваліць месца для людзей, якія ў супрацьлеглым выпадку маглі бы жыць сьвеце. Парушыць няпісаныя правілы, якія існуюць у сьвеце госпэл-музыкі. Тое, што нас яднае і тое, што чапляе нашых слухачоў — страчаная раней цудоўная гармонія сям’і.»

Музыка Maverick City Music не зьмяніла спосаб пакланеньня, бачаньне. Яны прыбралі з кліпаў пражэктары і сьвятло, якое міргае. У іх вы ня ўбачыце вялікія сцэны натоўпы людзей. Гэта
дазволіла слухачам і гледачам адчуць пэўную хатнюю і сямейную атмасфэру музыкі пакланеньня, прысутнасьці на сцэне, а таксама адчуць пэўную спантаннасьць кожнага сьпеву. Кожны сьпеў па-свойму ўнікальны, бо за ім стаяць розныя людзі, кожны са сваёй гісторыяй і перажываньнямі Божага дзеяньня.
Выдатным прыкладам творчасьці Maverick City Music можна назваць альбом «Old Church Basement», які пабачыў сьвет у 2021 годзе. У ім шмат супрацоўніцтва з рознымі выканаўцамі, утульная атмасфера невялікае залі і прыгожая лагодная музыка. Гэты альбом, дарэчы, атрымаў шэраг узнагародаў. Сьпевы з альбома займалі некалькі пазыцыяў музычнага чарту Billboard 200.

На сёньняшні дзень убачылі сьвет чатырнаццаць альбомаў, апошні з якіх, выйшаў у 2024 годзе. Сярод узнагародаў лэйбла і яго гурткоў прэміі Billboard Music Awards , GMA Dove Awards і Grammy Awards у розных намінацыях, зьвязаных з хрысьцянскай музыкай. 

Становіцца відавочным, што лэйбл Maverick City Music піша найноўшую гісторыю госпэл-музыкі. Яны ўзялі даволі хуткі тэмп у стварэньні новых спеваў. Спадзяемся, яны не згубяць і сваёй тоеснасьці!