Брэндан Лэйк
Адным з самых запатрабаваных хрысьціянскіх выканаўцаў на сёньняшні дзень зьяўляецца Брэндан Лэйк, які супрацоўнічаў з такімі вядомымі гуртамі, як Maverick City Music, Elevation Worship і Bethel Music, а таксама з такімі выканаўцамі, як Філ Уікхэм, Кодзі Карнс і Брук Лігертвуд.

Брэндан Лэйк нарадзіўся ў Чарльстане, штат Паўднёвая Караліна, у 1990 годзе, у сям’і пастара мясцовай царквы, і з самага дзяцінства чуў пра Ісуса.
Пачатак музычнага служэньня Брэндан узгадвае так:
«Быў хлопец на імя Уіл, які граў на гітары ў тым, што мы называем камандай хвалы. І я думаў, што ён сапраўды круты. Мой бацька меў дома гітару, ён навучыў мяне граць некалькі акордаў. Мне было каля дванаццаці гадоў. Так я пачаў граць на гітары, а ў пятнаццаць пачаў сьпяваць, з таго часу я раблю гэта кожную нядзелю.»
Аднойчы сябры ўпрасілі Брэндана пасьпяваць у праслаўленьні. Пасьля набажэнства ён вырашыў, што больш ніколі гэтага не зробіць, ён адчуваў сябе вельмі няёмка. Цяпер ён кажа, што сьпяваць у праслаўленьні насамрэч было ягоным пакліканьнем ужо тады, хоць дагэтуль яму значна цяжэй сьпяваць у невялікіх цэрквах, чым на шматтысячных канцэртах. Музыка сапраўды зьяўляецца значнай часткай яго жыцьця, зараз Брэндан служыць у царкве Seacoast у Чарльстане ў якасьці лідара праслаўленьня.
Музычная кар’ера Лэйка сапраўды стала вядомай у 2015 годзе, дзякуючы краўдфандынгу для яго першага студыйнага альбома. Дэбютны студыйны альбом Лэйка «Closer» пабачыў сьвет у 2016 годзе. Яго талент напісаньня сьпеваў па-сапраўднаму выявіцца ў 2019 годзе, калі ён падпісаў кантракт з Bethel Music і разам з Ташай Кобс Леанард напісаў сьпеў «This Is A Move». Песня атрымала ўзнагароду GMA Dove Award як песня года.
Зараз, Лэйк працягвае супрацоўнічаць з некаторымі з лепшых выканаўцаў воршып жанру. У той жа час Брэндан таксама стварыў свой альбом «HELP!» з гітом «Fear Is Not My Future». У гэтым альбоме Лэйк імкнецца даць хрысьціянам магчымасьць заявіць аб сваіх патрэбах Госпаду:
«Я малюся, каб гэтыя сьпевы давалі вам пад што крычаць, калі вы ў роспачы клічаце Госпада, сядзець, калі вы прагнеце Яго шэпту, і сьпяваць, калі вы адчуваеце ўдзячнасьць за Яго збаўленьне!»
На беларускую мову перакладзеныя сьпевы аўтарства Брэндана Лэйка: «Зьведаў я сьвет», «Бог, Ты нязменны», «Удзячнасьць».