Майкл У. Сьміт (Michael W. Smith)
Ад сьціплых каранёў у якасьці наёмнага музыкі, Майкл У. Сьміт вырасьціў захапляльную і працяглую кар’еру як адзін з самых пасьпяховых выканаўцаў хрысьціянскай музыкі. Акрамя таго, ураджэнец Заходняй Вірджыніі дасягнуў посьпеху ў сьвецкім асяродзьдзі, у тым ліку праз гіт 1991 году «Place in This World». На працягу 2000-х гадоў Сьміт быў дамінуючай сілай у хрысьціянскай музыцы з рознымі альбомамі праслаўленьня, інструмэнтальнай музыкі і сучасных стыляў праслаўленьня, большасьць з якіх узначальвала хрысьціянскія гіт-парады і займала месца ў рэйтынгу Billboard 200.

Узнагароды, пачынаючы ад прэміі «Грэмі» і намінацый на шэраг узнагарод GMA Dove Awards адкрылі Майклу шлях да ўступленьня ў Залю славы Госпэл-музыкі ў 2009 годзе. Наступнае дзесяцігоддзе праходзіла ня менш плённа, ён працягваў выпускаць музыку, якая была ў топ-чартах, такіх як “Sovereign 2014”, выдаваць натхняльныя кнігі і здымацца ў асобных фільмах, напрыклад, «90 Minutes of Heaven» 2015 году. Сьміт увайшоў у новы 2020 год з альбомам “Still, Vol. 1”, а праз год выступіў з live-працягам яго альбома “Worship”.
Майкл Уітакер Сьміт нарадзіўся ў Кенаве, Заходняя Вірджынія. Ён быў сынам працаўніка нафтаперапрацоўчага завода і супрацоўніцы ўстановы грамадзкага харчаваньня. Майкл стаў хрысьціянінам у дзесяць гадоў і правёў свае падлеткавыя гады сярод вернікаў, якія часта зьбіраліся для стварэньня музыкі. Група распалася пасьля заканчэньня школы, і Сьміт зьвярнуўся да алькаголю і наркотыкаў. Тым часам ён праслухаў пару сэмэстраў каледжа і пачаў адточваць свае навыкі напісаньня сьпеваў, што прывяло да зацікаўленасьці кампазытарскай кампаніі яго музыкай у 1978 годзе. Ён пераехаў у Нэшвіл, дзе граў з шэрагам мясцовых гуртоў, у тым ліку Rose. Ён па-ранейшаму працягваў ужываць да кастрычніка 1979, калі ён перанёс рэзкае пагаршэньне здароўя, якое паспрыяла яго навяртаньню да Хрыста. На наступны дзень ён прыйшоў у аўдыторыю, дзе зьбіраўся Higher Ground, гурт сучаснай хрысціянскай музыкі. Яго прынялі ў якасці клявішніка. Ён выступіў з канцэртамі і пачаў выпраўляць сваё жыцьцё падчас гастроляў з гуртом.

У 1981 годзе Сьміт падпісаў кантракт з Meadowgreen Music у якасці штатнага кампазытара і аўтара тэкстаў, і наступныя некалькі гадоў ён пісаў эвангельскія хіты для такіх выканаўцаў, як Сандзі Паці, Кэці Троккалі, Біл Гейтэр і Эмі Грант. Ён пачаў гастраляваць як клявішнік з Грант у 1982 годзе; праз год Майкл выпусціў свой першы сольны альбом «The Michael W. Smith Project». Дэбютны альбом Сміта дазволіў яму атрымаць намінацыю «Грэмі» за лепшае выкананьне госпэла, і ён стаў хэдлайнерам жанру пасьля выхаду яго другога альбому, які мае адпаведную назву «The Michael W. Smith 2». Пасьля гэтага ён зьмяніў музычны кірунак і пачаў запісваць больш рок-арыентаваную музыку, каб дасягнуць больш маладой аўдыторыі.
Лэйбл Сьміта, Reunion Records, абраў двухбаковую прома-кампанію з рэклямай, прызначанай для таго, каб спадабацца як аўдыторыі сучаснай хрысьціянскай музыкі, так і аўдыторыі поп-музыкі. Балада «Place in This World» з альбома “Go West Young Man” спадабалася шырокай аўдыторыі слухачоў, дасягнуўшы месца ў дзясятцы лепшых поп-сынглаў і падняўшы гэты альбом да статусу плацінавага. Гэта выклікала пэўныя спрэчкі сярод больш рэлігійных прыхільнікаў Майкла Сьміта, якія асцерагаліся, што Сьміт пераходзіць на больш прыбытковы сьвецкі рынак музыкі, але Сьміт бачыў усё па-іншаму, сьцьвярджаючы, што ён толькі спрабуе данесьці сваё пасланьне да шырокай аўдыторыі. Сьміт атрымаў прэміі Dove і Grammy, яго альбомы ўзьняліся да статусу залатых і плацінавых, а часопіс Keyboard прызнаў яго адным з лепшых клявішнікаў у рок-стылі.

Сьміт працягваў свой музычны шлях ў новым тысячагодзьдзі, прадаўшы больш за сем мільёнаў плястынак і выпусьціўшы 25 хрысьціянскіх гітоў на раньнім этапе свайго служэньня. Выпушчаны ў 2000 годзе альбом “Freedom” быў запісаны ў Ірляндыі ў суправаджэньні “Irish Film Orchestra Limited” і зьмяшчаў асабістыя сьпевы Сьміта, зробленыя з клясычнымі аранжыроўкамі для фартэпіяна. У 2015 годзе Майкл выканаў ролю другога пляну ў фільме «90 Minutes of Heaven» паводле кнігі Дона Пайпера.
Першы поп-альбом з часоў «Wonder”, “A Million Lights» быў выпушчаны 16 лютага 2018 году, а праз тыдзень — альбом «Surrounded». У тым жа годзе Сьміт запусьціў дзіцячую кніжную сэрыю і суправадзіў яе сваім першым дзіцячым альбомам «Lullaby». Плённы выканаўца вярнуўся ў лютым 2019 года са сваім наступным канцэртным альбомам “Awaken”.
У 2021 годзе, да 20 гадавіны тэрактаў 11 верасьня, Сьміт выпусціў альбом “Worship Forever”, працяг яго live-альбома “Worship” 2011 году.
На беларускую мову перакладзены наступныя сьпевы Майкла Сьміта: