1 КУПЛЕТ:
Будзь маім зрокам, мой Госпад,
заўжды!
Марнасьць вакол – дарагі толькі Ты.
Думаю аб Табе ўсюды ўдзень я і ўноч –
Ў сьне і ў бадзёрасьці Ты мая моц.
2 КУПЛЕТ:
Будзь маёй мудрасьцю, Слова жыцьця!
Веру, што вечна ў Табе буду я!
Ты мой Айцец, я сын Твой. Паўсюль
Ты са мной.
Дух Твой зьяднаў нас з Табой у адно.
3 КУПЛЕТ:
Будзь маім мечам і моцным шчытом,
Ты мне ў змаганьні надзейны шалом!
Ты для душы прытулак цяпер, як раней,
Бо падымаеш да неба мяне!
4 КУПЛЕТ:
Славы й багацьця ня прагну ў жыцьці.
Ты мая спадчына, Госпад Сьвяты!
Ты, дарагі Збавіцель, — жаданьне маё,
Скарб мой адзіны, у Табе маю ўсё.
5 КУПЛЕТ:
Госпад, мая перамога ў Табе,
Радасьць нябёсаў адкрыецца мне!
Што б ні было ў жыцьці, навек
Ты мой Цар.
Будзь маім зрокам, магутны Ўладар!