Беларускае Праслаўленьне

The Blessing

Неверагодна, але сьпеў The Blessing за лічаныя дні пачаў набіраць вялікую папулярнасьць ня толькі ў Злучаных Штатах, але і ва ўсім сьвеце, набраўшы больш за тры мільёны праглядаў і займаючы высокія пазыцыі ў папулярных чартах. Праз месяц кампазыцыя заняла 3-ці радок у Hot Christian Songs і 4-ты US Digital Song Sales.

Гэта найлепшы вынік для сьпеву праслаўленьня з таго часу, як выкананьне Джорданам Сьмітам «Great Is Thy Faithfulness» дасягнула  3-й пазыцыі ў чартах у сьнежні 2015 году.

Адзін з аўтараў Крыс Браўн прыпісаў камерцыйны посьпех мэлёдыі ўспышцы каранавірусу:

Мы не наўмысна спрабавалі напісаць сьпеў, які засяроджваўся б на сьвятарскім дабраславеньні, якое сустракаецца ў Старым Запавеце”, — сказаў ён Billboard. — “На працягу двух тыдняў гэтая пандэмія стала рэальнасьцю, і таму, шчыра кажучы, мне цяжка не думаць пра тое, як Бог проста выбудаваў час зьяўленьня сьпеву, агульнае пасланьне якога падбадзёрваць людзей”.

27 лютага 2020 году у горадзе Шарлат, Паўночная Караліна, творчая сямейная пара Кодзі Карнс і Кэры Джоб (Карнс) сабраліся разам з лідарам праслаўленьня Elevation Church Крысам Браўнам і пастарам царквы Стывенам Фуртыкам на пісьменьніцкую сустрэчу, каб ужо 1 сакавіка на нядзельным служэньні прадставіць новы сьпеў. 

“Шчыра кажучы, спачатку мы напісалі іншы сьпеў. Калі мы скончылі і рыхтаваліся запісаць дэма-версію, то нечакана і спантанна пачаў распускацца новы сьпеў у той момант, калі пастар Стыў убачыў гэты 6 разьдзел, дабраславеньне Аарона,” – распавядаў Кодзі Карнс.

Стывен Фуртык пачаў напяваць словы з Лічбаў 6:24-26:

Хай дабраславіць цябе Гасподзь і захавае цябе!

 хай паглядзіць на цябе Гасподзь сьветлым тварам Сваім і ўмілажаліцца зь цябе!

хай паверне Гасподзь твар Свой да цябе і дасьць табе спакой!

Праз 10 хвілін такога сьпяваньня яны вырашылі разьвіць ідэю…

Пасьля служэньня life-вэрсія The Blessing зьявілася на YouTube канале царквы. Аднак даволі хутка сьпеў набраў вялікую папулярнасьць і быў зьмешчаны на іншых плятформах.

Гэта было неверагодна, — дзялілася Кэры Джоб, — на працягу трох тыдняў “лакдаўну” мы ўкладалі нашых хлопчыкаў спаць і чыталі камэнтары, паведамленьні, е-мэйлы з водгукамі. Я плакала: О Божа, якую цудоўную працу Ты робіш у сэрцах так многіх людзей праз гэты сьпеў… Вялікі гонар для нас быць часткай гэтага.”

Вы можаце знайсьці сьпеў The Blessing на нашым сайце і па-беларуску.

Глядзіце таксама: See a victory