Nothing but the Blood of Jesus
Гэта адзін з найбольш улюбёных і папулярных сьпеваў, што прыйшлі да нас з ХІХ стагодзьдзя. І сёньня гэты гімн перапявяюць альбо цытуюць яго радкі ў сваіх уласных сьпевах многія вядомыя выканаўцы, такія як Мэт Рэдман, Hillsong United ды інш.
Гімн «Nothing but the Blood» («Толькі кроў Хрыста Ісуса») зьявіўся ў 1976 годзе. Яго аўтар Робэрт Лоўры (1826-1899) напісаў больш за 500 сьпеваў. Пры гэтым ён адзін з першых, хто сам складаў і вершы, і музыку да іх.
Лоўры нарадзіўся ў Філадэльфіі, быў папулярным баптысцкім прапаведнікам і настаўнікам, які выкладаў у цэрквах Пэнсільваніі, Нью-Ёрку, Брукліна і Плэйнфілда, Нью-Джэрсі. Ён скончыў Унівэрсытэт Бакнэла, быў прафэсарам мастацкай літаратуры, атрымаў ступень доктара навук.
Цікава, што Робэрт Лоўры сам не надаваў асаблівай увагі напісаньню сьпеваў. Гэта было больш хобьбі, якім ён займаўся ў вольны час. Лоўры хацеў быць вядомым сваімі пропаведзямі, а не гімнамі. Ён любіў музыку, але думаў, што яна менш важная, чым складаньне пропаведзі і яе прамаўленьне.
У той час вялікую папулярнасьць набыў летнік Ocean Grove, які быў распачаты ў 1869 на ўзьбярэжы каля Нью-Джэрсі.
Палаючы жаданьнем несьці Слова, Лоўры выправіўся туды, узброены Бібліяй і новым гімнам, які ён напісаў з гэтай нагоды. Ён заснаваў яго на словах з Эвангельля (І амаль усё паводле Закону ачышчаецца крывёю, і без праліцьця крыві не бывае адпушчэньня. Гебраяў 9:22) і палічыў, што сьпеў будзе добрым дадаткам да асноўнай падзеі – пропаведзі. Ён і не чакаў тых наступстваў, якія той «дадатак» будзе мець у Ocean Grove у тым годзе.
Увесь мой грэх што можа змыць?
Толькі кроў Хрыста Ісуса.
Мяне можа аднавіць
Толькі кроў Хрыста Ісуса.
Гэтыя радкі і дынамічная музыка не пакідалі шанцу проста стаяць і слухаць. Словы лёгка запаміналіся, асабліва рэфрэн, што адмыслова паўтараецца ў сьпеве аж 12 разоў. Гімн сьпявалі ўсе і паўсюль.
Яшчэ адзін знакаміты кампазытар, Айра Сэнкі, якая прысутнічала ў тым годзе на летніку адзначыла, што гімн Лоўры «адразу завалодаў людзьмі».
Магчыма, сёньня Лоўры быў бы зьдзіўлены сваёй спадчыне. Ён надаваў вялікую ўвагу сваім пропаведзям, але гімны, напісаныя ў вольны час, – гэта тое, што засталося жыць на працягу стагодзьдзяў. А ў тое лета 1876 года не пропаведзі Лоўры распаўсюдзіліся, як агонь, па мястэчку, але просты сьпеў, які ён прадставіў людзям.
Хіба не выпадкова, што ў наступным 1877 годзе на цягнік да станцыі Ocean Grove-Asbury Park было прададзена больш за 710 000 білетаў. Што выклікала такі бум наведвальнасьці? Пасьля таго, як Роберт Лоўры прадставіў «Nothing but the Blood» удзельнікам Ocean Grove у 1876 годзе, выклікаўшы ажыўленне ў лягеры, інфармацыя пра летнік распаўсюдзілася далёка за яго межы.
На нашым сайце вы знойдзеце ня толькі тэкст «Толькі кроў Хрыста Ісуса», але і зможаце паслухаць яго па-беларуску.
Глядзіце таксама: Прад тронам Божым