Сьпявай, мая душа (ARISE, MY SOUL, ARISE)
Словы гэтага гімна магутна перадаюць праўду, напісаную ў Рымлянаў 8:34:
Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас.
Сьпеў быў напісаны вядомым паэтам Чарльзам Уэсьлі і ўпершыню надрукаваны ў 1742 годзе ў зборніку Hymns and Sacred Poems пад назвай Behold The Man. Ён стаўся ці не самым уплывовым з усіх гімнаў Ўэсьлі , а напісаў ён іх больш за 6000.
Адзін метадысцкі місыянэр у Індыі зьмясьціў такія словы ў сваёй кнізе:
«Я маю запісы двухсот чалавек, маладых і старых, якія атрымалі самыя непасрэдныя сьведчаньні прабачэння сваіх грахоў, калі спявалі «Сьпявай, мая душа». Калі я быў місыянэрам за мяжой, адбывалася навяртаньне значна большай колькасьці людзей.»
Што датычна музыкі, то існуе некалькі варыянтаў. Найбольш клясычны прыпісваюць Дэніэлу Брынку Таўнэру, які зрабіў аранжыроўку мэлёдыі невядомага аўтара і надрукаваў разам з тэкстам у The Ideal Song and Hymn Book у 1909 годзе.
У 2012 годзе Эрык Макалістар паклаў сьпеў на новую мэлёдыю, дапісаўшы пры гэтым тэкст прысьпеву. Крыху зьмянілася і назва — O My Soul, Arise.
Сёньня ў такім варыянце яго можна знайсьці і па-беларуску
Тэкст сьпева: «Сьпявай, мая душа»
Глядзіце таксама: «Віа Далароса»