In Christ Alone
“In Christ Alone” – сьпеў, які прымушае задацца некалькімі пытаньнямі. Што было раней, верш ці музыка?
Чытаючы гісторыі розных сьпеваў, складаецца ўражаньне, што на пачатку заўсёды пішацца верш, які ўжо потым кампазытар кладзе на музыку. Але ці заўжды бавае так?
Калі мы чуем грунтоўны шматслупковы гімн, думаем, што ён быў напісаны гадоў сто таму. Сёньня ўжо дакладна так ня пішуць. Ці гэта так?
І нарэшце.
Ці можа плённае супрацоўніцтва зарадзіцца пад час кава-брэйку?
Шырока вядомы сьпеў “In Christ Alone” (“Знайду надзею у Хрысьце”), які ўспрымаецца сёньня, як традыцыйны гімн, выпрабаваны дзесяцігодзьдзямі, быў напісаны менш 20-ці гадоў таму ў Вялікабрытаніі.
Аўтары гімну, Кэйт Гэцці і Сьцюарт Таўнэнд (Kaith Getty & Stuart Townend), сустрэліся на канферэнцыі пакланеньня ў 2000 годзе, дзе іх агульны знаёмы зарэкамендаваў Кэйта, як выдатнейшага кампазытара, прыблізна так ён апісаў і паэтычны талент Сьцюарта. Пасьля гэтага ім захацелася пазнаёміцца, што і адбылося ў перапынку на каву.
Паэт і кампазытар высьветлілі, што іх хвалююць падобныя пытаньні, а менавіта: павярхоўнасьць у тэкстах сьпеваў праслаўленьня 21-га стагодзьдзя і жаданьне даць вернікам гімны сучаснай мовай.
Ужо тады яны прадумалі, пра што будзе іх першы твор і далі яму назву.
У 2001 годзе Кэйт Гэцці даслаў сябру-паэту мэлёдыю, найграную на клавішах. Гэта быў той самы клясычны гімн, які распавядае пра галоўную сутнасьць хрысьціянскае веры. Так быў пакладзены пачатак плённага супрацоўніцтва.
“In Christ Alone” стаўся адным з найпапулярнейшых сьпеваў 21-га стагодзьдзя.
Гімн нязьменна ўваходзіць у сьпісы найбольш папулярных і ўлюбёных сьпеваў сьвету.
Тэкст сьпева: «Знайду надзею ў Хрысьце»
Глядзіце таксама: «Алелюя! Госпаду сьпявай»