O Little Town of Bethlehem
Некаторыя выбітныя сьпевы пішуцца альбо выношваюцца доўга. Але гісторыя сьпева «O Little Town of Bethlehem» зусім іншая. Яе аўтар пачуў мэлёдыю проста ў сьне.
У 1865 годзе, годзе заканчэньня грамадзянскай вайны, напярэдадні Раства пастар Філіпс Брукс з Філядэльфіі накіраваўся ў Сьвятую зямлю. Калі ён падыходзіў да Бэтлеема, па навакольных узгорках пастухі гэтак сама як і ў часы Нараджэньня Ісуса пасьвілі авечак. І гэта не магло не нагадаць пра тое першае Раство і напоўніць яго сэрца так чаканым супакоем. Філіпс Брукс узгадваў, як стоячы на служэньні ў Бэтлеемскай царкве, ён акрамя звону ўрачыстых гімнаў пачуў галасы, што распавядалі адзін адному пра Цудоўнае Нараджэньне Хрыста. Так зьявіліся словы, што расказвалі пра падзеі ў гэтым маленькім горадзе.
Праз тры гады Філіпс Брукс папрасіў арганіста сваёй царквы Льюіса Рэднэра напісаць новы сьпеў для хору нядзельнай школы і даў яму той самы тэкст, што напісаў у Бэтлееме. Арганіст аднак ніяк ня мог падабраць мэлёдыю, якая адпавядала б словам, пакуль аднойчы ўначы не прысьніў сон, які вымусіў яго ўстаць і напісаць музыку, вядомую нам сёньня як гімн “Малое места Бэтлеем” (“O Little Town of Bethlehem”).
Упершыню ён прагучаў у выкананьні дзіцячага хору ў царкве Сьвятой Троіцы ў Філадэльфіі 25 сьнежня 1868 году.
Тэкст сьпева «Малое месца Бэтлеем»
Глядзіце таксама: «Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль»