Беларускае Праслаўленьне

Yet Not I, But Through Christ in Me

Што звычайна першае ў напісаньні сьпеваў: тэкст ці мэлёдыя?

Гэта самае распаўсюджанае пытаньне, якое задаюць аўстралійскаму гурту CityAlight, які стварыў такія гіты праслаўленьня як «Yet Not I But Through Christ In Me» і «Jesus, Strong And Kind».

Па словах сузаснавальніка і аўтара песень CityAlight Рычарда Томпсана, адказ – ні тое, ні другое. Па сутнасьці, іх сьпевы заўсёды пачынаюцца з тэмы, у цэнтры якой – біблейская праўда, а тэкст і мэлёдыя старанна пабудаваныя вакол яе.

«Гэта гучыць зусім нерамантычна – менавіта так, як нам падабаецца, – кажа ён са смехам. – Нехта проста крэмзае тэксты песень у дзёньніку, выліваючы эмоцыі? Толькі ня мы! – кажа Рыч. – Мы “напаўняем калодзеж”, перш чым пачаць спрабаваць напісаць сьпеў».

«Калодзеж» напаўняецца ня так хутка. У выпадку «Yet Not I But Through Christ In Me» спатрэбілася аж 12 тыдняў. За гэты час тэкст шмат разоў перапісваўся, дапаўняўся, удакладняўся… змаганьне ішло літаральна за кожнае слова.

На напісаньне сьпева аўтараў натхніла пропаведзь у царкве, якая апісвала працу Паўла дзеля Хрыста, а найбольш як сіла Хрыста дзейнічала праз яго (Каласянаў 1:29). Тэма пропаведзі сфармавала галоўны тэзіс сьпева, які пасьля стаў яго назвай.

Рыч узгадвае, як падышоў да Джоні Робінсана пасьля пропаведзі і сказаў: «Як ты лічыш, што гэта значыць? Як хрысьціяніну і Царкве расказаць, што мы працуем у адпачынку? Што не мы, а Хрыстос дзейнічае ў нас?» Рычард у гэты час сам адчуваў псыхалягічную зьнясіленасьць, якую выклікалі складанасьці з уласным бізнэсам. Бяссонныя ночы сталі для яго сапраўдным «цёмным часам».

Але падчас напісання сьпева і «напаўненьня калодзежа», вывучаючы Біблію, Рыч атрымаў новае разуменьне 23-га псальма. Ён заўсёды чытаў фразы «зялёныя пашы» і «ціхія воды» (Пс. 23:2) асобна ад «даліны сьмяротнага ценю» (Пс. 23:4), лічыў іх незалежнымі адна ад адной.

Ён раптам зразумеў: гэтыя сказы звязаны разам!

«Было неверагодна цудоўна даведацца, што я апынуўся ў даліне не праз нейкі дзіўны выпадак. Надышоў такі спакой, хоць я нават ня ведаў, як доўга я буду тут і ці змагу некалі выбрацца».

Ня страшна мне сярод начное цемры,

Бо Збаўца мой вядзе мяне заўжды.

Хоць я слабы, пайду далей у веры,

Што моц Сваю, мне зьявіць Бог Сьвяты.

На тым стаю: мой Пастыр абароніць,

І праз цень сьмяротны правядзе.

Ноч як сон праміне, Ён адновіць мяне.

Ўжо ня я, а Хрыстос ува мне.

Сьпевы, якія любяць усе і сьпяваюць гучней за ўсіх, часта маюць вельмі простыя, прадказальныя мэлёдыі. Але простыя мэлёдыі часта складаней за ўсё напісаць.

Слухаючы гэты гімн, цяжка паверыць, што ён напісаны сёньня, а не 100-200 гадоў таму. Але менавіта такога эфэкту і імкнуліся дасягнуць аўтары, прысьвяціўшы шмат часу на напісаньне «простай» мэлёдыі і глыбокага, але зразумелага тэксту.

На нашым сайце вы знойдзеце беларускі варыянт сьпеву.

Глядзіце таксама: служэньне CityAlight